• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла першую сустрэчу з новаабранай прэзідэнткай Эстоніі Юле Мадізэ

    30 кастрычніка, 2026

    30 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла ў Таліне першую сустрэчу з прэзідэнткай Эстоніі Юле Мадізэ, якая ўступіла на пасаду 12 кастрычніка.

    Святлана Ціханоўская — адна з першых, каго прэзідэнтка прыняла ў Таліне.

    Адной з галоўных тэмаў сустрэчы сталі далейшыя магчымасці супрацоўніцтва паміж Эстоніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на міжнародным узроўні. Бакі абмеркавалі правядзенне супольных мерапрыемстваў, у тым ліку — у межах будучых міжнародных візітаў і выступаў. Гэта дазволіць працягваць дыялог і прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі.

    Асобную ўвагу надалі пытанням рэгіянальнай бяспекі. Абмеркавалі гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі супраць суседніх краін, іх наступствы для Эстоніі і неабходнасць супольнага рэагавання на гэтыя пагрозы. Ціханоўская падкрэсліла, што для дэмакратычнай Беларусі асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва з краінамі Балтыі і Польшчай, а пазіцыя Эстоніі застаецца надзвычай важнай.

    Яшчэ адной важнай тэмай стала становішча беларусаў у Эстоніі. Юле Мадізэ цікавілася жыццём беларускай супольнасці, праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларусы, і магчымасцямі іх падтрымкі. Да ўступлення на пасаду прэзідэнткі яна больш за дзесяць гадоў працавала канцлеркай юстыцыі Эстоніі, займаючыся ў тым ліку пытаннямі абароны правоў і свабодаў чалавека.

    Напрыканцы сустрэчы закранулі тэму жаночага лідарства. Юле Мадізэ стала другой жанчынай на пасадзе прэзідэнта Эстоніі. Святлана Ціханоўская падзялілася досведам беларускіх жанчын у палітыцы і распавяла пра дзейнасць Акадэміі жаночага палітычнага лідарства.

    Прэзідэнтка Эстоніі выказала падтрымку беларускаму народу і пацвердзіла сваю прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

    Апошнія навіны