СУСТРЭЧА З БЕЛАРУСКАЙ АСАЦЫЯЦЫЯЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ «ДАВОЛІ»
30 ліпеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з чальцамі Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДаВолі». Падчас размовы ўдзельнікі падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца былыя палітвязні і іх сем’і, задалі наўпрост пытанні Ціханоўскай, а таксама абмеркавалі пытанні падтрымкі, рэабілітацыі і абароны правоў людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі.
EDS SUMMER UNIVERSITY 2026
31 ліпеня У Варшаве Святлана Ціханоўская выступіла на EDS Summer University 2026 — штогадовым форуме Еўрапейскай асацыяцыі студэнтаў-дэмакратаў. Форум сабраў маладых лідараў, палітыкаў і экспертаў з розных краін Еўропы: у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі еўрапейскіх моладзевых палітычных арганізацый, эксперты і польскія палітыкі. Падчас выступу Ціханоўская нагадала, што лёс Беларусі непарыўна звязаны з бяспекай усяго рэгіёну.
КУБАК МІКІТЫ МЕЛКАЗЁРАВА
1 жніўня Святлана Ціханоўская наведала адкрыццё Кубка Мікіты Мелказёрава. Разам з удзельнікамі і гасцямі турніру яна ўшанавала памяць журналіста хвілінай маўчання, а пасля сімвалічна дала старт спаборніцтвам, першай ударыўшы па мячы. У адкрыцці таксама ўзялі ўдзел Павел Латушка, Аляксандр Івулін, прадстаўнікі футбольнага клуба «Пагоня» і амбасады Нідэрландаў.
ДЗЕНЬ ПРЫНЯЦЦЯ ДЭКЛАРАЦЫІ АБ СУВЕРЭНІТЭЦЕ
27 ліпеня 1990 года Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў:
«Гэта быў вынік прабуджэння. Пасля Чарнобыля, пасля адкрыцця праўды пра Курапаты, пасля рухаў за свабоду ў суседніх краінах усё больш беларусы адчувалі: мы маем права быць асобнай краінай. Мае права існаваць Беларусь, і не як дадатак да чужой імперыі, а як дом для свайго народа».
Акрамя гэтага, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч распавёў пра гісторыю гэтага гістарычнага моманту:
«Усю гэтую гісторыю вось яшчэ чаму трэба ведаць — «акно магчымасцяў», пра якое ўсё часцей разважаюць апошнімі тыднямі, можа з’явіцца ў выніку абсалютна нечаканага і дзіўнага збегу акалічнасцяў. І да таго трэба быць гатовымі».
АКЦЫІ 9 ЖНІЎНЯ
9 жніўня — дзень, які стаў пераломным у сучаснай беларускай гісторыі. Да гадавіны мірных пратэстаў, каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс публічных мерапрыемстваў.
35-АЯ ГАДАВІНЫ МЯДЗІНІНКАЙСКАЙ ТРАГЕДЫІ
31 ліпеня дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі далучыўся да ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 35-ай гадавіны Мядзінінкайскай трагедыі. Менавіта тут ноччу 31 ліпеня 1991 года да мытнага пункта ўварваліся людзі ў камуфляжы з аўтаматамі, якія потым расстралялі 8 супрацоўнікаў мытні і паліцыі — толькі адзін з іх застаўся жывым.
Дзяніс Кучынскі:
«Мы разам з Літвой у захаванні памяці пра тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй краіны».
КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
7 жніўня ў Варшаве стартуе серыя сайд-івэнтаў Канферэнцыі «Новая Беларусь». Адкрытыя дыскусіі, прэзентацыі і сустрэчы, прысвечаныя будучыні Беларусі, — офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў поўны спіс івэнтаў першага дня.
МЕДЫЯ
БелСАТ (Беларусь), Беларуская служба Польскага радыё, БелСАТ (Беларусь), TVP World (Польшча), L’Express (Францыя), Kyky_org (Беларусь).
