СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ПРА МАЗЫРСКІ НПЗ, ЯКІ ТРАПІЎ ПАД САНКЦЫІ
На фоне ўключэння Мазырскага НПЗ у 21-ы пакет санкцый ЕС Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму гэта стала вынікам дзеянняў рэжыму: «Да 2022 года Украіна для гэтага прадпрыемства была галоўнай крыніцай прыбытку. Беларускі бензін і дызель займалі да 50% украінскага рынку. Але ўцягванне Беларусі ў вайну паставіла крыж на гэтым напрамку».
АДКРЫТЫ НАБОР НА СТЫПЕНДЫЮ ІМЯ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ У АЎСТРЫІ
Беларусы і беларускі могуць падаць заяўку на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай для навучання ў Цэнтры менеджменту Інсбрука (MCI, Аўстрыя). Праграма прапануе да €15 000 у год на англамоўныя бакалаўрскія і магістарскія праграмы для тых, хто падтрымлівае каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і вяршэнства права. Падаць заяўку можна да 31 сакавіка 2027 года.
АГЛЯД СТАНУ БЕЛАРУСКАЙ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ (КРАСАВІК–ЧЭРВЕНЬ 2026)
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч падрыхтаваў policy paper для дэмакратычных медыя, кіраўніцтва дэмакратычных сілаў, палітычных партнёраў і міжнародных донараў.
АГЛЯД ПАДЗЕЯЎ У БЕЛАРУСІ Ў НОВЫМ ВЫПУСКУ «ЯК ЁСЦЬ»
У новым выпуску «Як ёсць» Анатоль Лябедзька аналізуе тры, на першы погляд, не звязаныя паміж сабой гісторыі і паказвае, што яны кажуць пра сапраўдны стан Беларусі. Размова — пра дэмаграфічны крызіс, правы чалавека, адказнасць улады і асабісты выбар кожнага.
МЕДЫЯ
Sky24 (Італія), PBS News Hour (ЗША), Альянс «Зялёная Беларусь» (Беларусь), Наша Ніва (Беларусь).
