• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала адкрыццё Пражскага біенале сучаснага мастацтва Matter of Art 2026

    12 чэрвеня, 2026

    Сёння ў Празе Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці міжнароднага біенале сучаснага мастацтва Matter of Art 2026. Выстава аб’яднала больш за 30 мастакоў і мастацкіх калектываў з розных краінаў Еўропы, Блізкага Усходу і Азіі.

    Разам з міністрам культуры Чэхіі Ота Клемпіржам Ціханоўская наведала экспазіцыю біенале. Іх сустракалі арганізатары і куратары выставы, якія прадставілі асноўныя праекты і правялі экскурсію па экспазіцыі.

    Сярод удзельнікаў біенале — і беларускія творцы. Свае працы прадставілі беларускі мастак і скульптар Глеб Аманкулаў, які прадставіў свае мастацкія аб’екты, у якіх выкарыстоўвае прадметы побыту і інтэр’еру, а таксама Руфіна Базлова з праектам Stitch It Collective, які прысвечаны беларускім палітвязням.

    На выставе Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі аўтарамі і падзякавала ім за тое, што яны працягваюць прадстаўляць беларускую культуру на міжнароднай сцэне, нягледзячы на рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю.

    Святлана Ціханоўская: «Я ў захапленні ад таго, што ствараюць беларускія мастакі і мастачкі, нягледзячы на выгнанне. Многія з іх прайшлі праз рэпрэсіі і былі вымушаныя з’ехаць. Тым не менш беларускае мастацтва жыве, развіваецца і ўзмацняе нашу прысутнасць у свеце.

    Я вельмі рада, што нашых творцаў прымаюць на такім высокім узроўні і што яны прадстаўленыя тут, на пражскім біенале. Прага заўсёды была месцам творчай свабоды для беларусаў. Менавіта тут знаходзілі прытулак многія дзеячы культуры, літаратуры і мастацтва.

    І сёння гэтая традыцыя працягваецца. Гэта падкрэслівае нашу сувязь з Еўропай і паказвае, што беларуская культура застаецца жывой, сучаснай і запатрабаванай».

    Ціханоўская адзначыла асаблівую ролю Прагі ў падтрымцы беларускай культуры. Паводле яе слоў, чэшская сталіца на працягу многіх гадоў заставалася месцам, дзе беларускія творцы, інтэлектуалы і дзеячы культуры маглі знаходзіць прастору для свабоднай працы і самавыяўлення.

    Апошнія навіны