• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі арганізацыямі ў Празе

    11 чэрвеня, 2026

    Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў, ініцыятываў і супольнасці ў Чэхіі.

    На сустрэчу былі запрошаныя прадстаўнікі і прадстаўніцы асветніцкіх, культурніцкіх і грамадскіх арганізацыяў, Рады БНР, беларускай нацыянальнай меншасці, былыя палітвязні, валанцёры, студэнты, творцы і грамадскія дзеячы.

    Удзельнікі абмеркавалі жыццё беларускай супольнасці ў Чэхіі, падтрымку беларусаў у выгнанні, магчымасці для супольных праектаў і супрацоўніцтва паміж ініцыятывамі.

    Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім, хто на працягу многіх гадоў падтрымлівае беларускую культуру, адукацыю і грамадзянскую супольнасць у Чэхіі.

    Асобна падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма візавых абмежаванняў для беларусаў у Чэхіі. Святлана Ціханоўская распавяла пра працу з чэшскімі ўладамі, у тым ліку ў пытаннях выдачы візаў для сваякоў і людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

    Святлана Ціханоўская:

    «Нам важна не губляць адно аднаго. Падтрымліваць, слухаць, дапамагаць, запрашаць да супольнай працы тых, хто крыху стаміўся або адышоў убок. Бо беларуская супольнасць — гэта не толькі акцыі і заявы. Гэта людзі. Гэта давер. Гэта мова, культура, памяць, узаемная дапамога і адчуванне, што мы не адны.

    Дзякуй вам за тое, што вы ёсць. Дзякуй за вашу працу, імпэт і вернасць Беларусі».

    Апошнія навіны