У траўні ключавой падзеяй стаў першы візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну. Адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, міністрам замежных справаў Андрэем Сібігам. Ціханоўская таксама ўзяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў, сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими, выступіла ў Кіеўскай школе эканомікі, наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць, ушанавала памяць загінулых беларусаў. Да таго ж, адкрылася Місія беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне.
Паралельна працягвалася праца ў напрамках вызвалення палітвязняў і падтрымкі іх сем’яў, міжнароднай каардынацыі і развіцця практычных інструментаў падтрымкі беларусаў за мяжой.
Галоўнае:
– Сустрэча з Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ разам з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам.
– Прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
– Адбыўся ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause.
– Адкрыццё Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў у Вільнюсе.
– Удзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване. На палях саміту Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні, прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам.
– Візіт у Стакгольм. Сустрэча ў МЗС Швецыі з міністрам міжнароднага развіццёвага супрацоўніцтва і знешняга гандлю Бен’ямінам Дусай і дзяржаўнай сакратаркай Дыянай Янсе.
– Размова з спецпасланнікам ЗША Джонам Коалам і намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам.
