• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Больш за 80 беларусаў ужо загінулі ў гэтай вайне. Мы памятаем кожнага. Іх імёнамі будуць названыя вуліцы ў вольнай Беларусі»

    25 мая, 2026

    У Кіеве Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ўшанавалі памяць загінулых герояў, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў, каля Сцяны памяці.

    Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету ўзгадала беларускіх і украінскіх герояў, якія аддалі жыцці за свабоду, і падкрэсліла, што Украіна змагаецца не толькі за сябе, але і за агульную будучыню рэгіёна:
    «Мы схіляем галовы перад кожным, хто стаў на абарону сваёй краіны, свайго народа і агульных каштоўнасцяў свабоды і годнасці.

    Больш за 80 беларусаў ужо загінулі ў гэтай вайне. Мы памятаем кожнага. Іх імёнамі будуць названыя вуліцы ў вольнай Беларусі. Яны абараняюць не толькі Украіну — яны абараняюць гонар беларускага народа і змагаюцца за нашу агульную свабоду.

    Мы таксама памятаем пра тых, хто сёння знаходзіцца ў расійскім палоне. Пра тых ветэранаў і добраахвотнікаў, якія страцілі здароўе, прайшлі праз раненні і выпрабаванні. І наш абавязак — падтрымліваць іх і іх сем’і.

    Украіна сёння — прыклад мужнасці, стойкасці і годнасці для ўсяго рэгіёна. І я хачу падзякаваць міністру Андрэю Сібігу і ўкраінскай дыпламатыі за прынцыповасць, рашучасць і вернасць сваёй краіне».

    Разам са Святланай Ціханоўскай удзел узялі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (https://t.me/CabinetBelarus) Павел Латушка, Вольга Зазулінская, кіраўнік апарату АПК Валер Мацкевіч, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, а таксама прадстаўніца дэмакратычных сілаў ва Украіне Святлана Шаціліна.

    Апошнія навіны