1 красавіка падчас візіту ў Берлін Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «За плённую працу на карысць Беларусі» нямецкаму журналісту, пісьменніку і даследчыку Беларусі Інга Пэтцу.
Узнагароджанне медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» з’яўляецца прызнаннем істотнага ўнёску Інга Пэтца ў папулярызацыю беларускай культуры, падтрымку незалежнай журналістыкі і прыцягненне міжнароднай увагі да Беларусі.
Інга Пэтц — нямецкі журналіст, пісьменнік і партнёр БАЖ, які спецыялізуецца на беларускай культуры і музыцы. Ён кіруе рэдакцыяй па Беларусі анлайн-партала dekoder.org, папулярызуючы беларускія тэмы ў Германіі.
Пэтц вывучаў усходнееўрапейскую гісторыю, славістыку і паліталогію, з 1994 года цікавіцца Беларуссю. Ён арганізоўваў культурныя імпрэзы ў Берліне, выдаў CD The Red Book of Belarusian Music, а ў 2025 годзе — кнігу Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen. З 2021 года займаецца адукацыйнымі праектамі для беларускай журналістыкі ў выгнанні.
