12 сакавіка падчас рабочага візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.
Падчас размовы Ціханоўская падзякавала Латвіі за паслядоўную падтрымку беларусаў і дэмакратычных сілаў, у тым ліку за салідарнасць у пытанні палітвязняў, унёсак Латвіі ў Міжнародны гуманітарны фонд і прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Таксама бакі абмеркавалі шэраг важных пытанняў:
— неабходнасць захоўваць і ўзмацняць ціск на рэжым, у тым ліку праз санкцыйную палітыку, закрыццё схемаў абыходу абмежаванняў і каардынацыю з партнёрамі;
— гуманітарны трэк і падтрымку вызваленых палітвязняў, у тым ліку гатоўнасць дапамагаць людзям пасля выезду з Беларусі;
— ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны і важнасць далейшай падтрымкі Украіны;
— міжнародную каардынацыю, у тым ліку магчымасці супрацы ў фарматах NB8 і на пляцоўках ААН;
— падтрымку беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускай мовы, а таксама ініцыятывы беларускай супольнасці ў Латвіі.
Святлана Ціханоўская:
«Для нас вельмі важна адчуваць, што Латвія побач — і ў падтрымцы палітвязняў, і ў агульнай працы дзеля бяспекі ў рэгіёне. Дэмакратычная Беларусь — гэта частка бяспечнай Еўропы».
