• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Італіі ў Квірынальскім палацы

    10 сакавіка, 2026

    9 сакавіка ў Рыме адбылася двухбаковая сустрэча паміж Святланай Ціханоўскай і прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам, які афіцыйна прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Квірынальскім палацы — гістарычнай рэзідэнцыі кіраўніка італьянскай дзяржавы.

    Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Італіі і італьянскаму народу за паслядоўную падтрымку беларускага народа і дэмакратычных сілаў, адзначыла, што супрацоўніцтва паміж Італіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі сёння знаходзіцца на вельмі высокім узроўні і развіваецца як на ўрадавым, так і на парламенцкім і муніцыпальным узроўнях.

    Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Італіі абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, дзе працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні і рэпрэсіі, у тым ліку супраць вернікаў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць узмацнення еўрапейскай перспектывы для беларускага народа і супрацьстаяння русіфікацыі і мілітарызацыі Беларусі. 

    Ціханоўская распавяла прэзідэнту Італіі пра супрацоўніцтва па гуманітарным трэку з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле яе словаў, дэмакратычныя сілы збудавалі інфраструктуру для прымання палітвязняў і дапамогі рэпрэсаваным. 

    Ціханоўская адзначыла неабходнасць падтрымкі мабільнасці беларусаў, а таксама беларускай моладзі і грамадства праз адукацыйныя, культурніцкія і акадэмічныя праграмы. Беларуская лідарка адзначыла важнасць пашырэння магчымасцяў для беларускіх студэнтаў, даследчыкаў і маладых спецыялістаў удзельнічаць у еўрапейскіх і італьянскіх праграмах, адукацыйных абменах і стыпендыяльных ініцыятывах. 

    Святлана Ціханоўская распавяла пра стратэгію дэмакратычных сілаў, а таксама ініцыятыву «круглага стала», які прадугледжвае ўдзел прадстаўнікоў розных палітычных сілаў і грамадскіх арганізацыяў, для мірнага пераходу ўлады пры ўмове спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітычных зняволеных, адмены пераследу за погляды і гарантыяў бяспекі ўдзельнікаў. Яна падкрэсліла, што Італія магла б адыграць важную ролю ў садзейнічанні такога дыялогу ў будучыні.

    Апошнія навіны