• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з еўракамісаркай Мартай Кос 

    06 сакавіка, 2026

    У Бруселі еўракамісарка Марта Кос прыняла Святлану Ціханоўскую разам з нядаўна вызваленымі палітзняволенымі Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, вызваленымі ў выніку гуманітарных перамоваў ЗША. 

    Ціханоўская падзякавала еўракамісарцы за значную падтрымку беларускай справы, у тым ліку незалежных медыя, праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і моладзі. Яна адзначыла, што еўрапейская дапамога дае беларусам доступ да праўдзівай інфармацыі, адукацыйных магчымасцяў і ўмацоўвае дэмакратычныя структуры.

    Еўракамісарка пацвердзіла, што Еўрасаюз працягне падтрымліваць беларусаў і беларускія ініцыятывы, падкрэсліўшы, што гэта не проста дапамога, а доўгатэрміновае партнёрства.

    Ціханоўская прадставіла Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку, адзначыўшы, што вызваленні палітвязняў сталі магчымымі дзякуючы супольным намаганням і ЗША, і Еўрапейскага Саюза. Яна падкрэсліла, што выхад на волю палітычных лідараў надае дэмакратычнаму руху новыя сілы і новую дынаміку.

    Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава падзякавалі еўракамісарцы за падтрымку і салідарнасць. Віктар Бабарыка падзяліўся сваёй ацэнкай сітуацыі ў Беларусі і адзначыў, што незалежная Беларусь адпавядае інтарэсам аб’яднанай Еўропы. Марыя Калеснікава распавяла пра сітуацыю з палітзняволенымі і падкрэсліла неабходнасць працягваць намаганні для вызвалення ўсіх, хто застаецца за кратамі, і дамагчыся спынення рэпрэсіяў.

    Апошнія навіны