• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы не проста назіральнікі — мы ўдзельнікі гістарычных падзей. Давайце не ўпусцім гэты шанец»

    08 снежня, 2025

    Сёння ў Бруселі пачалася канферэнцыя «Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў у Беларусі». На пачатку канферэнцыі Святлана Ціханоўская выступіла з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што гэтая сустрэча — не проста дыскусія пра рэформы, а падмурак для будучай дэмакратычнай краіны.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская закранула тэму пераходнага перыяду і падрыхтоўкі новага заканадаўства:
    «Ідэя новага заканадаўства простая: стабілізаваць дэмакратыю, ліквідаваць карупцыю, запусціць нанова сістэму правасуддзя, якая б служыла людзям, а не ўраду, і наблізіць Беларусь да Еўропы. Каб гарантаваць, што дыктатура ніколі не паўторыцца ў Беларусі».

    Таксама Ціханоўская падзякавала Еўрапарламенту, Еўракамісіі, International IDEA і ўсім партнёрам, якія на працягу апошніх гадоў падтрымліваюць беларускі народ:
    «Я ўдзячная ўсім, хто зрабіў гэтую канферэнцыю магчымай. Гэта дэлегацыя Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю на чале з нашай дарагой Малгажатай Гасеўскай, нашай нястомнай абаронцай у Еўрапейскім парламенце.

    Нядаўна мы разам вялі кампанію за прысуджэнне Анджэю Пачобуту прэміі Сахарава, і я ўдзячная дэлегацыі, спецыяльным дакладчыкам і ўсім сябрам — Анджэю Халіцкаму, Марыюшу Камінскаму, Сяргею Лагадзінскаму, Дайніюсу Жалімасу — якія падтрымалі гэтае рашэнне.

    Я таксама хачу падзякаваць віцэ-старшыням Еве Копач і Нікалае Штэфэнуцэ — за цвёрдую і прынцыповую пазіцыю Парламента.
    Вы выразна бачыце розніцу паміж народам Беларусі і рэжымам Лукашэнкі. Паміж Беларуссю і Расіяй».

    Канферэнцыя праходзіць у Еўрапейскім парламенце і ўключае пяць панэляў, прысвечаных правам чалавека, пераходнай юстыцыі, рэформе пракуратуры, этыцы дзяржаўнай службы і ролі кантрольных інстытутаў. Удзел у мерапрыемстве прымаюць еўрапейскія палітыкі, беларускія дэмакратычныя лідары і вядучыя міжнародныя эксперты.

    Апошнія навіны