Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. У Вашынгтоне ён сустрэўся з намеснікам памочніка дзяржсакратара Крысам Смітам:
«Выдатная дыскусія з Крысам Смітам — нашым сапраўдным сябрам і саюзнікам. Ад імя Святланы Ціханоўскай я выказаў яму шчырую падзяку за нястомныя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў і за прынцыповае, моцнае лідарства.
Я таксама падзякаваў спадару Сміту за нядаўна праведзены плённы званок паміж Ціханоўскай і нядаўна прызначаным Спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі спадаром Джонам Коўлам.
Асобна выказаў шчырую ўдзячнасць спадару Коўлу, а таксама ўсёй адміністрацыі Прэзідэнта Трампа за яе пастаянную ўвагу да Беларусі — асабліва за намаганні, накіраваныя на вызваленне 1300 беларускіх палітычных зняволеных».
