• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з абноўленай групай «за дэмакратычную Беларусь» у нямецкім Бундэстагу

    27 лістапада, 2025

    Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Берліне, дзе далучылася да ўрачыстага пасяджэння групы «за дэмакратычную Беларусь» з нагоды яе запуску.

    Ціханоўская выступіла перад палітыкамі, і ў сваёй прамове прапанавала разглядзець магчымасць прыняцця новай рэзалюцыі па Беларусі, якая б адлюстроўвала бягучую сітуацыю і зрабіць яе адным з прыярытэтаў групы на 2026 год. Да таго ж былі агучаныя шэраг ідэяў для працы групы:

    «Па-першае, стажыроўкі. Чацвёра маладых беларусаў прайшлі стажыроўкі ў чатырох парламенцкіх фракцыях Бундэстага. Я лічу, што ў наступным годзе кожная фракцыя магла б зноў прыняць аднаго або двух маладых беларускіх палітыкаў.

    Па-другое, хросныя бацькі. Мы хочам сабраць разам дэпутатаў, якія з’яўляюцца «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў і запрасіць былых палітвязняў або іх сем’і. У цяперашні час у Бундэстагу больш за ўсіх «хросных бацькоў» — было б выдатна, калі б такі форум адбыўся ў Берліне.

    Па-трэцяе, Міжнародны альянс. Наступная сустрэча адбудзецца ў 2026 годзе ў Лондане, запрашаем вас усіх прыняць у ёй удзел.

    Па-чацвёртае, беларуская дыяспара ў Германіі. Я прапаную наладзіць рэгулярныя кантакты паміж дыяспарай і Бундэстагам. У іх шмат ідэяў, але таксама шмат праблемаў, і яны маюць патрэбу ў вашай падтрымцы.

    Па-пятае, супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі. Давайце ўсталюем супрацоўніцтва паміж групай і нашай Каардынацыйнай Радай і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Мы падрыхтавалі каляндар з дзесяці ключавых дат, звязаных з Беларуссю, на 2026 год. Я б хацела, каб гэта стала часткай працы групы».

    Апошнія навіны