• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі

    21 лістапада, 2025

    Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Талін, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы — прэзідэнт выказаў салідарнасць з беларускім народам.

    Асноўныя тэмы сустрэчы:
    – ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі і саўдзел у вайне супраць Украіны;
    – працэс вызвалення палітвязняў, у тым ліку гуманітарныя намаганні ЗША і Ватыкана;
    – правакацыі на мяжы і гібрыдныя пагрозы, якія рэжым стварае для суседзяў;
    – магчымыя крокі міжнароднай супольнасці, каб прымусіць рэжым спыніць рэпрэсіі і варожыя дзеянні супраць беларусаў і суседніх краінаў.

    Святлана Ціханоўская распавяла прэзідэнту пра працу дэмакратычных сілаў з Еўрапейскім Саюзам: падтрымку незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці, культурніцкіх ініцыятываў і ў пытаннях праблемаў беларусаў з дакументамі і легалізацыяй. Абмеркавалі таксама адносіны Беларусі і Украіны і шляхі ўмацавання праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве.

    Ціханоўская падзякавала Эстоніі за прызначэнне спецпасланніка па Беларусі, падтрымку беларускіх ініцыятываў і адкрыццё Офіса дэмакратычных сілаў у Таліне, прынцыповую пазіцыю на міжнародных пляцоўках і пастаянную дапамогу рэпрэсаваным і вымушаным пакінуць краіну беларусам, а таксама запрасіла прэзідэнта наведаць Місію дэмакратычных сілаў у Таліне.

    Прэзідэнт Алар Карыс пацвердзіў працяглую падтрымку дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і праеўрапейскага выбару беларусаў. Бакі дамовіліся працягваць цеснае супрацоўніцтва ў 2026 годзе — асабліва ў сферах міжнароднай ізаляцыі рэжыму, вызвалення і падтрымкі палітвязняў, умацавання бяспекі ў рэгіёне.

    Апошнія навіны