Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 80-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.
Лідарка цягам гэтага часу ўжо сустрэлася з:
– Прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам;
– Прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам;
– Прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза;
– Спецпасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кітам Келагам.
– Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Каяй Калас;
– Міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сябігай;
– Міністаркай замежных справаў Ісландыі Торгердур Катрын Гунарсдотцір;
– Прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Вевером;
– Прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам;
– Міністаркай замежных справаў Аўстрыі Бэатай Майнл-Райзінгер;
– Міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
– Міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грлічам Радманам;
– Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам;
– Міністрам замежных справаў Германіі Йоханам Вадефулем;
– Амбасадарам Літвы ў ЗША Гедымінасам Варвалісам;
– Кангрэсменам ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам.
Удзел у Генасамблеі — гэта магчымасць нагадаць: пакуль у Беларусі за кратамі застаюцца тысячы чалавек, а рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае вайну супраць Украіны, міжнародная супольнасць павінна трымаць нашую краіну на парадку дня. Свет павінен ведаць: беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і незалежнасць.