• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра аднаўленне пасажырскага злучэння паміж Беларуссю і Польшчай

    23 верасня, 2025

    Святлана Ціханоўская: «Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца. Вольнае перамяшчэнне беларусаў праз мяжу мае жыццёвае значэнне, бо гэта магчымасць абдымаць блізкіх, вучыцца, працаваць — бачыць свабодную Еўропу на ўласныя вочы.

    Мы ўдзячныя польскаму боку, з якім Офіс заставаўся ў шчыльным кантакце апошнія тыдні. Зразумела, што Польшча вымушаная дзейнічаць ва ўмовах правакацыяў з боку рэжыму Лукашэнкі. І ў выніку гэтых дзеянняў найбольш пакутуюць беларусы.

    Неабходна адзначыць і канструктыўную ролю Кітая ў гэтай сітуацыі. Візіты ў Варшаву і Мінск спрыялі прыняццю гэтага рашэння.

    Эканамічны ціск і кантроль за рухам тавараў — гэта тое, што прымушае Лукашэнку ісці на саступкі. Менавіта з-за штучна створанага міграцыйнага крызісу і рэгулярных парушэнняў паветранай прасторы краіны-суседкі былі вымушаныя абараняцца і адгароджвацца.

    Рэжым мусіць спыніць міграцыйныя атакі і рэпрэсіі, вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў. Беларускае неба мусіць быць сапраўды мірным — без баявых дронаў.

    Беларусь будзе бяспечнай краінай і надзейным суседам — такой, якой яе хочуць бачыць беларусы».

    Апошнія навіны