«На свабодзе!» — менавіта тыя словы, якія хочацца пачуць пра ўсіх нашых палітзняволеных. Я радая за ўсіх, хто ўжо ў хуткім часе зможа абняць і быць побач са сваімі роднымі, і атрымаць доступ да неабходнай медычнай дапамогі.
Гэта важны гуманітарны крок, які павінен працягвацца. Патрэбна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі. Сёння, паводле даных праваабаронцаў, больш за 1300 чалавек афіцыйна прызнаныя палітвязнямі. І затрыманні па палітычных справах працягваюцца.
Словы пра «народнае адзінства» выглядаюць супярэчліва, калі рэжым штучна падзяляе людзей, кідае іх за краты за меркаванне на доўгія гады, а потым вызваляе, а некаторых прымушае пакідаць сваю краіну. Сапраўднае адзінства беларусаў можа быць дасягнутае толькі праз свабоду, павагу да чалавечай годнасці і нацыянальны дыялог.
Свабоду ўсім палітвязням!»