Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой.
ФБЦ абнавіў і перазапусціў сэрвісы дапамогі: беларусы могуць звяртацца па юрыдычную, псіхалагічную і бухгалтарскую падтрымку.
Dissidentby запусціў асобны раздзел з інфармацыяй пра датычных да рэпрэсій над палітзняволенымі.
Беларуская Рада Культуры апублікавала адвакацыйны дакумент “Чаму культура важная для бяспекі Беларусі і Еўропы”.
Арганізацыі беларускай праваабарончай супольнасці апублікавалі заяву аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей.
BYPOL выпусціў расследаванне аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.
Вясна выпусціла аналітычны матэрыял прымусовая праца ў беларускіх турмах.
Група незалежных экспертаў ААН заклікала да неадкладнага пачатку эфектыўнага і празрыстага расследавання смерцяў людзей, пазбаўленых волі за выказванне палітычнага іншадумства.
У Вільні адбыўся пікет салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі.
У Кракаве адбыўся беларускі фестываль LETUCIEŃ.
У Празе адкрылася выстава, прысвечаная палітычным зняволеным з Беларусі, Расіі і Украіны.
Прававая ініцыятыва, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і BGmedia падрыхтавалі матэрыял аб псіхічным здароўі мужчын пасля перажытых рэпрэсій.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікавала даследаванне пра пакаяныя відэа.
Рабочая група па супрацьдзеянні катаванням Платформы “Грамадзянская салідарнасць” прадставіла вынікі Індэкса супрацьдзеяння катаванням за 2024 год. Беларусь у ім на апошнім месцы шосты год запар.