• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская звярнулася з прапановамі да шведскіх дэлегацыяў ПАРЕ і ПА АБСЕ

    16 чэрвеня, 2025

    Падчас першага дня візіту ў Швецыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі шведскіх дэлегацыяў у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

    На сустрэчы яна заклікала да канкрэтных дзеянняў у падтрымку дэмакратычных пераменаў у Беларусі і прадставіла сем ключавых прапановаў:

    1. Выкарыстоўваць свой голас у ПАРЕ і ПА АБСЕ, каб прыцягваць увагу да сітуацыі ў Беларусі, падкрэсліваць сувязь паміж бяспекай, дэмакратыяй і стабільнасцю ў рэгіёне.

    2. Наладжваць каардынацыю з беларускай дэмакратычнай дэлегацыяй у ПАРЕ, узмацняючы яе голас і эфектыўнасць. Швецыя можа стаць важным партнёрам у гэтай працы.

    3. Падняць беларускае пытанне ў ПА АБСЕ: ініцыяваць даклад і абмеркаванне парушэнняў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку — прысутнасць расійскіх войскаў і пагрозу суверэнітэту Беларусі.

    4. Арганізоўваць у Швецыі і за мяжой мерапрыемствы, прысвечаныя палітвязням і сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: выставы, дэбаты, культурніцкія падзеі, публікацыі ў сацсетках, а таксама станавіцца «хроснымі» палітвязняў. Акрамя таго, прапаноўваць беларусам і беларускам магчымасць прайсці стажыроўкі ў Парламенце.

    5. Падтрымліваць беларусаў у Швецыі: узаемадзейнічаць з Народнымі Амбасадамі Беларусі і дапамагаць тым, хто сутыкаецца з цяжкасцямі легалізацыі.

    6. Падтрымліваць ініцыятывы падсправаздачнасці, каб дамагчыся адказнасці Лукашэнкі і яго атачэння праз міжнародныя суды, уключаючы Міжнародны крымінальны суд.

    7. Фармалізаваць адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і шведскім парламентам. Падтрымаць ініцыятыву падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве з Рыксдагам або ліст аб намерах.

    Апошнія навіны