• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Таліне прайшоў круглы стол па пытаннях гендарнай роўнасці і будучых рэформаў у Беларусі

    14 мая, 2025

    У прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі адбыўся круглы стол «Будучыня без дыскрымінацыі: абмеркаванне рэформаў заканадаўства для абароны ЛГБТК+ правоў для Беларусі». Сярод удзельнікаў — прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі Віталь Малчанаў, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Юлія Міцкевіч, прадстаўнікі беларускіх і эстонскіх НДА, што займаюцца пытаннямі гендарнай роўнасці, а таксама супрацоўнікі офіса амбудсмена Эстоніі і структураў дзяржаўнай улады.

    Тэмы, пра якія ішлі размовы падчас мерапрыемства:

    1. Выклікі, з якімі сутыкаецца ЛГБТК+ супольнасць у Беларусі.
    2. Аналіз эстонскага вопыту ў сферы антыдыскрымінацыйнай палітыкі.
    3. Канцэпцыі будучых заканадаўчых рэформаў, накіраваных на абарону правоў і свабод у дэмакратычнай Беларусі.

    Галоўны вынік сустрэчы — дамоўленасць аб распрацоўцы канцэпцыі па развіцці гендарнай роўнасці ў будучай Беларусі, а таксама аб далейшым супрацоўніцтве і падтрымцы ініцыятываў, заснаваных на прынцыпах роўнасці, інклюзіўнасці і павагі да чалавечай годнасці.

    Віталь Малчанаў:
    «Мы ўзнялі тэмы складаных рэаліяў, з якімі штодня сутыкаюцца ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі. Прадстаўнікі Эстоніі распавялі пра ўласны вопыт прасоўвання гендарнай роўнасці, падзяліліся як паспяховымі крокамі, так і памылкамі, дапушчанымі да прыняцця адпаведнага заканадаўства. Таксама нашыя калегі пазначылі далейшыя этапы, якія прадпрымае эстонскае грамадства для ўдасканалення сістэмы прававой абароны і роўнага звароту. Беларусь будучыні павінна быць інклюзіўнай і бяспечнай для ўсіх. Гэты дыялог дапамагае нам рыхтаваць рэальныя інструменты для пераменаў».

    Мерапрыемства арганізавана прадстаўніцтвам пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і Фонду Estonian Centre for International Development (ESTDEV).

    Апошнія навіны