• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Антоніу Коштам

    11 лютага, 2025

    Старшыня Еўрапейскай Рады Антоніу Кошта сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Бруселі, пацвердзіўшы поўную падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і беларускага народа. 

    Ён падкрэсліў, што Еўрасаюз не прызнае фальшывыя выбары Лукашэнкі і працягне ўзмацняць ціск на рэжым. Ціханоўская падзякавала ЕС за падтрымку беларусаў, і намаганні па прыцягненні рэжыму да адказнасці.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі наступныя тэмы:

    • Роля Беларусі ў перамовах па Украіне: Абмеркавалі, што Беларусь не павінна заставацца ўбаку ад міжнародных перамоваў. Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычная Беларусь – ключавы элемент еўрапейскай бяспекі.
    • Падтрымка незалежных медыя і рэпрэсаваных беларусаў: Умацаванне падтрымкі, каб дапамагчы свабодным галасам працягваць працу ўнутры краіны і за мяжой.
    • Вызваленне палітвязняў: Абмеркавалі выкарыстанне механізмаў ААН, у тым ліку гуманітарнага трэка, для вызвалення зняволеных.
    • Супрацоўніцтва з ЕС: Працяг працы кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь, узняцце беларускага пытання на парадку дня Еўрапейскай Рады і спрашчэнне атрымання візаў для беларусаў.
    • Прыцягненне рэжыму да адказнасці: злачынствы Лукашэнкі супраць беларусаў і Украіны не павінны застацца беспакаранымі.

    Апошнія навіны