• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрамі Паўночнай Рады

    29 кастрычніка, 2024

    Беларуская лідарка працягвае працоўны візіт у Ісландыю. Галоўнай падзеяй візіту стала сустрэча з прэм’ер-міністрамі Паўночнай Рады – першая ў такім фармаце для Святланы Ціханоўскай. У сустрэчы ўзялі ўдзел Б’ярні Бенедыктсан (Ісландыя), Метэ Фрэдэрыксен (Данія), Ульф Крыстэрсан (Швецыя), Петэры Орпа (Фінляндыя), Ёнас Гар Сцёрэ (Нарвегія).

    Што абмеркавала Ціханоўская падчас сустрэчы?
    📌 спосабы дапамогі і магчымыя варыянты вызвалення беларускіх палітвязняў, у прыватнасці – Алеся Бяляцкага;
    📌 прасоўванне беларускай павесткі ў межах Еўрапейскага Саюза, НАТА, Паўночнай Рады; 
    📌 ціск на рэжым Лукашэнкі, у прыватнасці за парушэнні супраць правоў чалавека;
    📌 падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду: Нарвегія, Швецыя і Данія ўжо ахвяравалі туды грошы.

    Святлана Ціханоўская: «Перш за ўсё я хачу падзякаваць прэзідэнтцы Хале Томасдоцір і прэм’ер-міністру Ісландыі Б’ярні Бенедыктсану за магчымасць упершыню ўзяць удзел у сустрэчы Паўночнай Рады ў такім фармаце. Вельмі важна, што галасы беларусаў гучаць на самых высокіх узроўнях. Я дзякую кожнай краіне, якая ўваходзіць у Паўночную Раду за іх прынцыповую пазіцыю і падтрымку Беларусі на нашым шляху да дэмакратыі». 

     

    Апошнія навіны