• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-спікеркай Бундэстагу

    16 кастрычніка, 2024

    У Берліне беларуская лідарка сустрэлася з віцэ-спікеркай Бундэстагу Івонай Магвас. Да размовы таксама далучыліся прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык, а таксама спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

    На сустрэчы бакі разгледзелі шэраг пытанняў, сярод іх:

    📎 арганізацыя стажыровак для беларускай моладзі ў Германіі;

    📎 праца групы сяброў Беларусі ў Бунэстагу;

    📎 кампанія салідарнасці з беларускімі палітвязнямі;

    📎 рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстагу, якая падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, дыяспару і мабільнасць беларусаў;

    📎 пашырэнне супрацоўніцтва паміж Бундэстагам і Каардынацыйнай Радай;

    📎 магчымыя дзеянні міжнароднай супольнасці напярэдадні так званай выбарчай  кампаніі 2025 года.

    Асобную ўвагу бакі надалі пашырэнню адукацыйных праграмаў для беларусаў – у тым ліку павелічэнне колькасці нямецкіх дзяржаўных стыпендыяў. Абмяркоўвалася і ініцыятыва стварэння беларускага даследчага ўніверсітэта. Акрамя таго, прагучала прапанова правесці візіт дэпутатаў Бундэстагу ў Вільню і Варшаву, каб сустрэцца з сем’ямі беларускіх палітвязняў, прадстаўнікамі НДА і незалежных медыя.

    Апошнія навіны