• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведае Злучаныя Штаты Амерыкі

    21 верасня, 2024

    Святлана Ціханоўская наведае ЗША з 22 па 27 верасня. Падчас візіту беларуская лідарка прыме ўдзел у тыдні высокага ўзроўню 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі, прадстаўнікамі міжнародных арганізацыяў і беларускай дыяспарай у ЗША.

    Галоўнай тэмай абмеркаванняў стане міжнародная падтрымка беларускага дэмакратычнага руху. Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у асноўных мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай, Глабальнай ініцыятывай Клінтана і Беларускім свабодным тэатрам.

    Святлана Ціханоўская: «Падчас гэтага візіту я ўзніму пытанне нашых палітычных зняволеных і звярну ўвагу на крайнюю неабходнасць рашучай стратэгіі для іх вызвалення. Я таксама буду казаць пра сур’ёзную пагрозу незалежнасці Беларусі і неабходнасць неадкладнага вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з нашай тэрыторыі. Важнай тэмай стане неабходнасць правасуддзя і прыцягненне да адказнасці тых, хто незаконна захапіў і ўтрымлівае ўладу ў Беларусі. І, канешне, раскажу пра становішча беларусаў і беларусак, вымушаных пакінуць краіну ў выніку жорсткіх рэпрэсіяў.

    Цяпер, як ніколі, Беларусь мае патрэбу ў непахіснай салідарнасці міжнароднай супольнасці. Мы ведаем, што па ўсім свеце ў нас ёсць багата сяброў і саюзнікаў, гатовых дапамагчы нам у нашай справядлівай і няпростай барацьбе за свабоду. Я еду ў ЗША, каб голас свабоднай Беларусі быў пачуты – гучна і выразна. Надышоў час для рашучых дзеянняў».

    Спіс мерапрыемстваў

    23 верасня: Сумесны з Дэлегацыяй Еўрапейскага Саюза пры ААН сайд-івэнт: «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі», Нью-Ёрк

    24 верасня: 

    📌 Выступ на Глабальным форуме будучыні Атлантычнай рады, Нью-Ёрк

    https://www.atlanticcouncil.org/global-future-forum/ 

    📌 Панэльная дыскусія на саміце Concordia па супрацоўніцтве ў Еўропе

    https://www.concordia.net/annualsummit/2024-concordia-annual-summit/ 

    📌 Гутарка з Хілары Клінтан і Юліяй Навальнай на нарадзе Глабальнай ініцыятывы Клінтана, Нью-Ёрк 

    https://files.clintonglobal.org/static/annual-meeting/2024/agenda-printable.pdf 

    📌 Паказ для прэсы Беларускага свабоднага тэатра, Нью-Йорк

    https://www.lamama.org/shows/ks6-small-forward-2024 

    25 верасня: Гутарка ў Perry World House, Універсітэт Пенсільваніі, Філадэльфія

    https://www.eventbrite.com/e/standing-up-to-a-dictator-registration-1021793119727?aff=erelexpmlt 

    26 верасня: 

    📌 Цырымонія ўручэння прэміі Фонду Лантаса, Вашынгтон.

    https://www.lantosfoundation.org/news 

    📌 Выступ на Форуме CEPA, Вашынгтон

    https://cepa.org/event/cepa-forum/ 

    27 верасня: Гутарка ў Чыкагскай радзе па міжнародных адносінах, Чыкага

    https://globalaffairs.org/events/democracy-exile-conversation-belaruss-opposition-leader

    Апошнія навіны