• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Незалежная аўдытарская кампанія правяла праверку фінансавай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай

    22 жніўня, 2024

    Аўдытарская кампанія «Moore Mackonis UAB» правяла пільны аналіз і дала справаздачу аб працы Офіса за 2023 год. «Moore Mackonis UAB» дзейнічае ў адпаведнасці з Кодэксам этыкі прафесійных бухгалтараў, выдадзеным Міжнароднай радай па стандартах этыкі для бухгалтараў («Кодэкс TBESV»), і патрабаваннямі Закону Літоўскай Рэспублікі аб аўдыце фінансавай справаздачнасці.

    Асноўныя высновы:

    📌 Аўдытарская кампанія не выявіла парушэнняў або скажэнняў у фінансавай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай.

    📌 Фінансавая справаздачнасць дакладна адлюстроўвае фінансавае становішча і вынікі дзейнасці Офіса за 2023 год. Усе даныя адпавядаюць правілам бухгалтарскага ўліку, зацверджаным у Літоўскай Рэспубліцы.

    📌 Аўдытары пацвердзілі: унутраная сістэма кантролю працуе эфектыўна, забяспечваючы дакладнасць фінансавай справаздачнасці.

    📌 Офіс дэманструе ўстойлівасць і гатоўнасць да працягу дзейнасці.

    Такім чынам, аўдытары выказалі станоўчае меркаванне пра фінансавую справаздачнасць Офіса, не выявіўшы істотных праблемаў. Дадзеная справаздача пацвердзіла празрыстасць дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны