• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Пераконваць свет, што беларусы не роўныя рэжыму – абавязак усіх без выключэння беларусаў, а не толькі палітыкаў», – аб забаронах, уведзеных новым рэгламентам ЕС

    10 ліпеня, 2024

    У інтэрв’ю выданню «Зеркало» беларуская лідарка патлумачыла, чаму ўзмацніўся кантроль на межах Беларусі з ЕС – і пра тое, якое развіццё можа атрымаць сітуацыя:

    📌«Тое, што адбываецца на мяжы, і абмежаванні, ад якіх пакутуюць беларусы, – гэта наступствы палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які загнаў нас у палітычны і эканамічны саюз з Расіяй».

    📌 «Калі б рэжым улічваў інтарэсы грамадзянаў, а не прагу да ўлады, нічога гэтага б не адбылося. Але тады рэжым не быў бы рэжымам, і нашая краіна была б зусім іншай».

    📌 «Ні мы, ні хто-небудзь іншы не можам пераканаць палітыкаў ЕС прыняць рашэнні, якія, як яны лічаць, супярэчаць інтарэсам іх нацыянальнай бяспекі. Я думаю, што Еўрасаюз разгледзеў розныя схемы абыходу санкцыяў і вырашыў дзейнічаць больш рашуча».

    📌 «Пераконваць свет, што беларусы не роўныя рэжыму – абавязак усіх без выключэння беларусаў, а не толькі палітыкаў. Наш агульны абавязак – паказаць, што мы не падтрымліваем палітыку Лукашэнкі, не падтрымліваем вайну. Нас, беларусаў, павінны бачыць, і наш голас павінен быць пачуты».

    📌«Зараз мы працуем над тым, каб захаваць магчымасць пасажырскага перасячэння мяжы, каб не пакідаць беларусаў сам-насам з дыктатарам. І Літва, і Польшча нас чуюць. Нядаўна міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў, што простыя грамадзяне і надалей змогуць перасякаць мяжу».

    Апошнія навіны