З былым міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам беларуская лідарка абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі, бяспеку ў рэгіёне, і падзякавала за рашэнне Літвы не ўводзіць дадатковыя абмежаванні супраць беларусаў.
З Магдаленай Андэрсан, лідаркай апазіцыі, старшынёй сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі і былой прэм’ер-міністаркай Швецыі Святлана Ціханоўская абмеркавала палітыку Швецыі па Беларусі, а таксама падтрымкі для беларускіх палітычных партыяў і прафсаюзаў.
У шведскім Рыксдагу Ціханоўская сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь». Удзел бралі больш за 20 дэпутатаў. Ціханоўская заклікала дэпутатаў правесці кампанію салідарнасці з шведска-беларускай грамадзянкай Галінай Краснянскай, а таксама браць патранаж над палітвязнямі.