• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Мы будзем шчаслівыя кожнаму, хто выйдзе на волю. Але выйсці павінны абсалютна ўсе»

    06 верасня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзесяці палітвязням прысудзілі агулам 94 гады зняволення. Каардынатарка валанцёраў «Вясны» Марфа Рабкова атрымала 15 гадоў калоніі – толькі за тое, што дапамагала людзям. Адразу пасля прысуду пачаліся затрыманні – былі арыштаваныя сваякі асуджаных, праваабаронцы і нават дыпламаты з ЕС. На гэтым фота – затрыманая праваабаронца Наста Лойка.

    Пры гэтым рэжым кажа пра магчымыя амністыі, адначасова з гэтым набіраючы новых закладнікаў для гандлю і абмяркоўваючы планы па пазбаўленні беларусаў грамадзянства, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі.

    Мы шчаслівыя кожнаму, хто выходзіць на волю. Але не будзем дзякаваць тым, хто сам зладзіў пекла для людзей – і потым вырашыў яго спыніць. Тое, што людзі незалежна ад сваіх палітычных меркаванняў знаходзяцца на волі, павінна быць нормай, а не «падарункам».

    Мы не забудземся, што рэжым пачынае размовы пра амністыю толькі тады, калі спрабуе гандлявацца закладнікамі дзеля зняцця санкцый. Мы не дазволім гэтага зрабіць. Мы ведаем сапраўдны твар гэтай сістэмы. Прама зараз яны арыштоўваюць маёмасць зняволеных па палітычных матывах – каб потым прадаваць яе, пазбаўляючы людзей таго, што беларусы зарабілі сумленнай працай. Нашую з Сяргеем Ціханоўскім мінскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё – аж да акварэльных фарбаў дзяцей – каб прадаць і сабраць грошай у казну. У канфіскатах Гомеля зараз прадаюць тэхніку, з якой 29 траўня 2020 года затрымалі Сяргея. І такіх людзей, як Сяргей, у Беларусі тысячы.

    Таму наш абавязак – падтрымаць тых, хто выйдзе на волю. Працаваць над тым, каб вызваліць усіх, хто застаецца ў турме. Дапамагаць дзецям і родным палітвязняў праз фонды і асабістыя ахвяраванні. Ні ў якім разе не набываць за бясцэнак канфіскаваныя ў нашых герояў рэчы. І не даць рэжыму зрабіць яго паводзіны нормай.

    Мы будзем шчаслівыя кожнаму вязню па палітычных матывах, які выйдзе на волю. Але выйсці павінны абсалютна ўсе».

    Апошнія навіны