• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Хоць нас, беларусаў, раскідала па свеце, але культура, гісторыя, мова – тое, што трымае нас разам», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «ТУТАКА»

    14 ліпеня, 2024

    Святлана Ціханоўская наведала беларускі фестываль «ТУТАКА», дзе сустрэлася з дыпламатамі і актывістамі, наведала кірмаш беларускіх майстроў, а таксама далучылася да шэрагу культурных імпрэзаў. 

    Асабліва важнай часткай візітаў для беларускай лідаркі заўсёды з’яўляюцца размовы з беларусамі. Не абышлося без іх і на Падляшшы: з удзельнікамі фэсту ўвесь вечар ішла шчырая гутарка пра важныя і хвалюючыя беларусаў рэчы. Ціханоўская падкрэсліла важнасць сумеснай працы – тых, хто ўнутры краіны, і дыяспары ў эміграцыі – для будучыні Беларусі. «Дасягненне нашай агульнай мэты складаецца з маленькіх крокаў, якія можа зрабціь кожны з нас», – адзначыла Ціханоўская.

    Святлана Ціханоўская: «Хоць нас, беларусаў, раскідала па свеце, але культура, гісторыя, мова – тое, што трымае нас разам. Сёння Беларусь паняволеная, але ніякія рэпрэсіі, ніякая прапаганда рэжыму не змогуць утаймаваць наш вольналюбівы беларускі дух. Дзякуй арганізатарам «ТУТАКА» і кожнаму ўдзельніку! Мяне проста перапаўняе гонар за тое, колькі ў нас, беларусаў, талентаў».

    Апошнія навіны