• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – у Бундэстагу: «Тыраны спадзяюцца, што свет забудзе пра Беларусь. Мы не павінны гэтага дапусціць»

    08 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка выступіла са зваротам да Камітэта па міжнародных справах Бундэстагу. Яна заклікала нямецкіх парламентарыяў прыняць рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Дакумент мае намерам забяспечыць падтрымку дэмакратычным сілам, грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя і асудзіць злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

    Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на недапушчальнасці стаўлення да беларусаў, як да рэжыма. Яна нагадала пра шматлікія ціхія акцыі супраціву, што ладзяць беларусы ўнутры краіны – і падкрэсліла непрыманне расійскай агрэсіі з боку людзей.

    «Беларусы выказалі адназначную пазіцыю: мы супраць вайны, мы падтрымліваем Украіну. У адрозненне ад расіян мы сталі на бок дэмакратыі і закона. І тут важна разумець: Украіна ніколі не будзе ў бяспецы без вольнай Беларусі», – адзначыла лідарка.

    Акрамя таго, Ціханоўская заклікала дыпламатаў звярнуць увагу на юрыдычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні – і папрасіла дапамогі ў іх вырашэнні.

    Апошнія навіны