• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі арганізацыямі ў Літве

    02 красавіка, 2025

    У віленскім офісе лідарка выслухала прадстаўнікоў больш як 35 арганізацыяў і ініцыятываў, якія цяпер знаходзяцца ў Літве.

    Падчас сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва НДА з дэмакратычнымі сіламі, супольныя акцыі, кампаніі і мерапрыемствы. Асобная ўвага была нададзеная пытанням беларусаў у Літве, сярод якіх:

    • Легалізацыя добраахвотнікаў: юрыдычнае прызнанне беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і доступ да рэабілітацыі.
    • Дазволы на жыхарства: складанасці пры атрыманні і падаўжэнні дазволаў, юрыдычная нестабільнасць.
    • Праблемы прытулку: разгляд заявак і цяжкасці з працаўладкаваннем.
    • Беларускія пашпарты: Праблемы з заканчэннем тэрміну дзеяння і адсутнасцю магчымасці абнаўлення.
    • Праблемы з атрыманнем неабходных дакументаў з Беларусі (апастылі, даведкі і г.д.).
    • Абмежаванні на ўезд на аўтамабілях з беларускімі нумарамі ў Літву.
    • Навучанне на беларускай мове: недастатковая колькасць навучальных установаў з беларускай мовай навучання.
    • Курсы літоўскай мовы: недаступнасць бясплатных курсаў для беларусаў, акрамя ўцекачоў.
    • Інтэграцыя праз культуру: удзел беларусаў у культурных і сацыяльных мерапрыемствах для інтэграцыі.
    • Праблема «літвінізму»: пагроза дэзынфармацыі і расколу паміж літоўцамі і беларусамі.

    Акрамя таго, Ціханоўская падзялілася вынікамі сустрэчы прадстаўнікоў Офіса з працоўнай групай пры Канцылярыі Урада Літвы па барацьбе з ксенафобіяй. Таксама былі прадстаўленыя вынікі круглага стала ў Сейме Літвы, які адбыўся 26 сакавіка, дзе абмяркоўваліся асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў краіне.

    Апошнія навіны