• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанне выдачы візаў беларусам з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль

    06 сакавіка, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская лідарка сустрэлася з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пагрозу беларускай незалежнасці з боку Расіі, прыцягненне рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і медыя. Асобна Ціханоўская прапанавала разглядзець магчымасць прызначэння спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. 

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы шматразовых шэнгенскіх візаў беларусам у Мінску. Праз пару тыдняў Балгарыя далучаецца да шэнгенскай прасторы. Міністарка запэўніла, што Балгарыя плануе выдаваць шэнгенскія візы беларусам.

    Бакі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Балгарыі. Святлана Ціханоўская прапанавала распрацаваць комплекснае рашэнне, якое дазволіць беларусам заставацца ў краіне легальна, атрымліваць пашпарты замежніка і прытулак. 

    Таксама лідарка заклікала прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты дзейнымі.

    Важнай тэмай дыялогу стала бягучая сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская таксама распавяла міністарцы пра Андрэя Гнёта, затрыманага ў Сербіі праз Інтэрпол. Лідарка адзначыла: рэжым выкарыстоўвае Інтэрпол для пераследу палітычных апанентаў. Ціханоўская заклікала міністарку прадугледзець магчымасць такіх сітуацый і правяраць запыты ад рэжыму.

     Таксама Ціханоўская абмеркавала з міністаркай рэзалюцыю па Беларусі, якую ў сакавіку будзе разглядаць Рада па правах чалавека ААН. Балгарыя з’яўляецца сябрам Рады, і лідарка прапанавала падтрымаць два мандаты па Беларусі – спецдакладчыка і групы незалежных экспертаў, якія збіраюць доказы злачынстваў рэжыму.

    Ціханоўская і Габрыель абмеркавалі праграму па рэабілітацыі і адпачынку ў Балгарыі для дзяцей палітвязняў і рэпрэсаваных, а таксама правядзенне мерапрыемстваў у падтрымку жанчын-палітвязняў.

    Апошнія навіны