• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Свабода для аднаго – значыць свабода для ўсіх»: Святлана Ціханоўская выступіла перад «Альянсам лібералаў і дэмакратаў за Еўропу»

    21 сакавіка, 2024

    Беларуская лідарка выступіла ў Бруселі на кангрэсе палітычнай арганізацыі «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу». Падчас прамовы Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць адзінства і рашучасці еўрапейскай супольнасці ў барацьбе супраць тыраніі і дыктатуры, а таксама заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць беларусаў праз выдачу візаў і дапамагу з легалізацыяй.

    Прыводзім ключавыя цытаты з прамовы:

    📌 «Мы не павінны дазволіць тыраніі ап’яніць і раскалоць нашыя грамадствы. Паверце мне – яны робяць гэта эфектыўна. Мы не павінны дазволіць ім падарваць нашы каштоўнасці. Мы павінны заставацца адзінымі і адважнымі ў супрацьстаянні з імі. Кожнае хістанне ці нерашучасць дыктатары разглядаюць як слабасць».

    📌 «Я не ведаю, калі нашы блізкія будуць на волі, але я ведаю, што кожны дзень мы робімся на крок бліжэй да гэтага моманту. Мы зразумелі, што гэта не спрынт, а марафон. Але мы таксама зразумелі, што не можам перамагчы ў гэтым змаганні самі па сабе».

    📌 «Я ведаю, што лібералы з’яўляюцца магутнымі абаронцамі свабоды слова, а таксама свабоды руху. Я прашу вас выступіць за павелічэнне колькасці і патанненне візаў для беларусаў. Ізалюючы рэжым, мы павінны ўзмацняць сувязі паміж людзьмі. Мы просім вас прыняць беларусаў, куды б яны ні прыехалі, падаваць сховішча і спрасціць працэдуру легалізацыі».

    Таксама адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод ад часопіса «The Parliament». Святлана Ціханоўская ўручала прыз у катэгорыі «Еўрапейскія каштоўнасці».

    Апошнія навіны