• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Праграма ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

    14 сакавіка, 2024

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе. Арганізацыйная каманда, да якой далучыўся прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, ужо сфармавала праграму і хутка аб’явіць імёны спікераў.

    Падчас канферэнцыі беларусы і беларускі будуць разглядаць і вырашаць актуальныя пытанні і праблемы нашай супольнасці. У гэтым годзе панэльныя дыскусіі прысвечаныя наступным тэмам:

    ⚪️ Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады;

    🔴 Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах;

    ⚪️ Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа.

    Адзначым, што беларуска-ўкраінская панэль з’явіцца на канферэнцыі ўпершыню. Удзельнікі змогуць абмеркаваць адносіны краінаў і іх будучыню, а ў якасці key-note спікера да панэлі далучыцца амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.

    Акрамя таго, на канферэнцыі будзе прадстаўлены кірмаш грамадзянскіх праектаў – блок, дзе дыяспары змогуць прэзентаваць свае ініцыятывы на 2024-2025 гады. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра кірмаш грамадзянскіх праектаў, а таксама пакінуць сваю заяўку можна па гэтай спасылцы да 17 сакавіка.

    Нагадваем, што зарэгістравацца на канферэнцыю можна па спасылцы, а азнаёміцца з праграмай – тут

    Апошнія навіны