• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    02 снежня, 2025

    У Вільні прэзентавалі “Гайд палітзняволення” — кнігу парадаў і малюнкаў тых, хто прайшоў беларускія турмы.

    Кампанія “Будзьма беларусамі!” выпусціла відэаролік, прысвечаны тэме забароненых кніг у Беларусі. 

    У розных краінах беларусы правялі акцыі з нагоды гадавіны гібелі Рамана Бандарэнка.

    Цэнтр новых ідэй правёў у Варшаве Belarus Future Unconference 2025.

    Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала чэшскую прэмію “Гісторыі беззаконня”.

    Аляксандру Манцэвічу ўручылі медаль Ордэна Пагоні.

    Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала падпісаць петыцыю за вызваленне беларускіх палітвязняў.

    Беларусь прайшла чацвёрты Універсальны перыядычны агляд у Радзе ААН па правах чалавека ў Жэневе.

    Ва Украіне адбыўся беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх – 2025.

    Сталі вядомыя пераможцы беларускага конкурсу “Паўночнага ззяння 2025”.

    Фонд “Краіна для жыцця” запусціў збор сродкаў для акцыі “Калядная пошта”.

    ЦНІ апублікаваў вынікі даследавання “Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?”.

    У межах праекта Віленскага ўніверсітэту апублікавалі вынікі даследавання “Як улады Беларусі выкарыстоўвалі міжнародную дапамогу для ўмацавання аўтакратыі”.

    Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікаваў грамадскае расследаванне аб тым, што адбываецца ў Папраўчай калоніі №1 Наваполацка.

    Апошнія навіны