БХК запускае новы раўнд кансультацый для беларускіх ініцыятыў грамадзянскай супольнасці па трох напрамках.
Былі абраныя лаўрэаты прэміі “Голас пакалення свабоды” – 2025, якую заснавалі Беларускі ПЭН і “Вясна”, БАЖ, Прэс-клуб, Фонд “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”.
Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Беларусы свету правялі імпрэзы і акцыі з нагоды Ночы расстраляных паэтаў.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў да ўзаемадзеяння ЕЗ з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
У Бруселі прадставілі Дарожную мапу падтрымання беларускай культуры на 2026–2028 гады.
У Варшаве прайшоў незалежны беларускі фестываль KULOK.
У Варшаве адбыўся “Summit of Relocated Businesses”, які арганізаваў праект Belarusian Diaspora Initiative.
IAPB прадставіла даклад пра шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі.
У Вільні адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
У Беластоку па ініцыятыве Беларускага цэнтра культуры адбыўся фестываль сучаснага беларускага відэамастацтва SAMASIEJ.
ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ прэзентавалі вынікі даследавання “Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА”.
Беларуская Рада культуры прадставіла даследаванне, прысвечанае палітыцы дзяржавы ў справе (дэ)канструявання нацыянальнай гістарычнай памяці ў адукацыі, сімволіцы, грамадскай і культурнай прасторы.
Праваабарончыя арганізацыі ARTICLE 19 і Human Constanta апублікавалі вынікі аналізу законаў пра “супрацьдзеяньне экстрэмізму”, якія ў Беларусі выкарыстоўваюць для зацісканьня свабоды слова.
ЦНІ апублікаваў даследаванне “Як палепшыць вобраз ЕС у Беларусі?”.
Justice for Journalists апублікавала даклад пра зняволеных журналістаў у Беларусі і Расеі.
Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі даклад пра прымусовую працу, звязаную з пазбаўленнем волі ў папраўчых установах.
