• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Фінансавая падтрымка беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў

    19 снежня, 2024

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс беларускіх арганізацыяў, да якіх можна звярнуцца, каб атрымаць фінансавую дапамогу:

    • Праваабарончы цэнтр «Вясна»
      Для каго: для ахвяраў парушэння правоў у Беларусі (у тым ліку – палітвязняў, іх блізкіх, ахвяраў гвалту, ахвяраў адміністратыўнага пераследу, іншых формаў палітычна матываваных рэпрэсіяў).
      Спосаб падтрымкі: усебаковая дапамога ахвярам палітычных рэпрэсіяў і іх блізкім.
      Гарачая лінія: @ViasnaSOS у Тэлеграм.
    • Фонд беларускай салідарнасці BYSOL
      Для каго: для палітычных зняволеных і іх сем’яў, былых палітвязняў, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, усіх катэгорый пацярпелых ад рэпрэсіяў.
      Спосаб падтрымкі: гранты, кампенсацыі, персанальныя зборы.
      Атрыманне дапамогі: спасылка на форму.
      Персанальны збор: спасылка на форму.
    • Беларускі Дом у Варшаве
      Для каго: для былых палітвязняў, сем’яў палітвязняў.
      Спосаб падтрымкі: фінансавая і інфармацыйная дапамога, псіхалагічная групавая тэрапія, курсы польскай мовы для былых палітвязняў, дапамога шматдзетным сем’ям, якія зведалі палітычныя рэпрэсіі.
      Сувязь: выключна праз repressions@belaruskidom.eu
    • Фонд «Краіна для жыцця»
      Для каго: для палітвязняў і іх сем’яў.
      Спосаб падтрымкі: матэрыяльныя выплаты – аднаразова і складае 300 еўра.
      Атрыманне дапамогі: спасылка на форму.

      Падтрымка ў выглядзе грантаў, стыпендыяў, дапамогі ці іншага часта аказваецца арганізацыямі не на сталай, рэгулярнай аснове, а перыядычна ў выглядзе конкурсаў ці праектаў:

    • Платформа sekktor.online: інфармацыя пра гранты на рэалізацыю праектаў і стыпендыі.
    • Падборка БАЖ: магчымасці падтрымкі для адмыслоўцаў СМІ.

    Апошнія навіны