• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Славенію

    31 жніўня, 2021

    Візіт будзе доўжыцца з 31 жніўня па 3 верасня. Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Стратэгічным форуме ў горадзе Блед, каб узняць дзве важныя тэмы:

    як Беларусь можа ўдзельнічаць у праграме Усходняга партнёрства, раз рэжым самаўхіліўся з яе;
    – як ЕС можа дапамагчы Беларусі.

    На форуме таксама выступяць прэзідэнт Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі, а таксама многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

    Таксама ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам, прэм'ер-міністрам Албаніі Эдзі Рамам, міністрам замежных спраў Румыніі Багданам Аўрэску і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі.

    У траўні 2021 года беларуская лідарка ўжо наведвала Славенію. Пасля перамоваў з Ціханоўскай Славенія пазбавіла статусу ганаровага консула Янеза Шкрабеца, які займаўся бізнесам з рэжымам і дапамагаў абыходзіць санкцыі. З 1 ліпеня Славенія старшынюе ў Еўрасаюзе, і ўвесь гэты час падтрымлівае тэму Беларусі ў ЕС.

    Апошнія навіны