• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Славенія афіцыйна адклікала сваю згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне пад кіраўніцтвам Янеза Шкрабца

    06 чэрвеня, 2021

    У сакавіку гэтую тэму падчас кансультацый у Любляне падняў кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі. У траўні і сама Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Славенію вярнулася да гэтага пытання.

    Янез Шкрабец быў ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржпрадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн. еўра. Славенскія СМІ не раз пісалі пра лабіяванне Янезам інтарэсаў беларускага рэжыму, блакаванне санкцый ЕС з боку Славеніі і дапамогу ў вывадзе з-пад санкцый «кашалькоў Лукашэнкі». З лета 2020 года Шкрабец ні разу не выступіў з асуджэннем парушэнняў правоў беларусаў, пры гэтым працягваў заставацца ганаровым консулам Беларусі.

    Цяпер Славенія адклікала сваю згоду на беларускае консульства ў Любляне. Дзярждэпартамент ЗША таксама ўзяў Янеза Шкрабца пад пільную ўвагу, у СМІ паведамляецца, што ён можа апынуцца ў спісе людзей, супраць якіх ЗША ўвядуць санкцыі.

    Валер Кавалеўскі: «Гэта сур'ёзны знак для ўсіх прадстаўнікоў рэжыму. Нельга прадстаўляць Беларусь, калі вы дзейнічаеце супраць саміх беларусаў. Справядлівасць і законнасць вернуцца ў нашую краіну, і гэта рашэнне – адзін з крокаў на гэтым шляху».

    Апошнія навіны