• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сёння ўжо трэці дзень працоўнага візіту Ціханоўскай у Францыю. Вось вынікі ўчорашняга дня

    17 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Францыі Рышарам Феранам, старшынёй камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнай асамблеі Сабін Ціле, амбасадарам ЗША ў Францыі і супрацоўнікамі амбасады, дэпутатам парламента П'ерам-Аляксандрам Англадэ, кіраўніком камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам, кіраўніком канферэнцыі  прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунанам дэ Лара.

    Што абмяркоўвалі на сустрэчах:

    – Працягнуць палітыку непрызнання. Ціханоўская прапанавала парламентам сяброўскіх краін заняць выразную пазіцыю па непрызнанні рэжыму ў Беларусі.

    – Адправіць праект Канстытуцыі, напісанай камандай прадстаўніка па канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі, у Венецыянскую камісію на ацэнку.

    – Разглядзець магчымасць пачатку міжнароднага расследавання супраць рэжыму ў міжнародным крымінальным судзе і міжнародным судзе ААН.

    – Падтрымаць адвакатаў і юрыстаў, якія страцілі магчымасць прафесійнай практыкі ў Беларусі.

    – Бязвізавы рэжым для беларусаў.

    – Узмацненне ціску на ўсіх, хто дапамагае рэжыму. У прыватнасці, Францыя можа разглядзець забарону на імпарт азотных угнаенняў і драўнянай прадукцыі, што з'яўляецца асноўнымі гандлёвымі пазіцыямі з Францыяй.

    – Запусціць праграму стыпендыяльнай падтрымкі рэпрэсаваных студэнтаў для навучання на бакалаўраў, у магістратуры і дактарантуры.

    – Падтрымаць дзеячаў культуры, стварэнне культурных рэзідэнцый і праграм рэабілітацыі.

    – Падымаць пытанне Беларусі ў парламенцкіх асамблеях АБСЕ і Рады Еўропы, Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН.

    Таксама каманда Ціханоўскай абмеркавала з прадстаўнікамі Турцыі і Ватыкана магчымы візіт у іх краіны.

    Апошнія навіны