• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 21-28 лютага

    01 сакавіка, 2021

    Стварэнне цэнтра на базе BYPOL, план дапамогі Беларусі, тэлефанаванні з лекарамі, дварамі і валанцёрамі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 21-28 лютага:

    – Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай на базе BYPOL створаны Сітуацыйна-Аналітычны цэнтр, задачы якога – узмацніць бяспеку актывістаў Беларусі, займацца маніторынгам вулічнай актыўнасці і нейтралізаваць пагрозы бяспецы.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч распавёў пра План макраэканамічнай дапамогі, які ЕС абяцае Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі: там ёсць бязвіз для беларусаў і новыя інвестыцыі.

    – Рыхтуецца да запуску сайт-платформа, на якой кожны жадаючы зможа бяспечна для сябе далучыцца да рэальных дзеянняў у межах Стратэгіі перамогі беларусаў.

    – Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з прадстаўнікамі дваровых супольнасцяў Беларусі. Яны распавялі, якія вулічныя акцыі плануюць, і дамовіліся каардынаваць дзеянні.

    – Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі Фонду медыцынскай салідарнасці і лекарамі. У працоўным візіце ў Швейцарыю (7-10 сакавіка) Святлана разлічвае сустрэцца з прадстаўнікамі СААЗ і Чырвонага Крыжа і распавесці ім пра рэпрэсіі супраць медыцынскай супольнасці Беларусі. «Ніхто не збіраецца адступаць назад – усе поўныя рашучасці і аптымізму», – заявілі медыцынскія працоўныя.

    – Прайшло тэлефанаванне з валанцёрамі: Святлана адказала на іх пытанні і падзякавала за самаадданую працу. На тэлефанаванні абмеркавалі, што прымушае валанцёраў не спыняць барацьбу – большасць адказалі, што галоўныя трыгеры – вера ў людзей і нязгода з гвалтам рэжыму.

    – Офіс Ціханоўскай правёў паўторныя кансультацыі з прадстаўнікамі нарвежскай кампаніі Yara на тэму іх супрацоўніцтва з «Беларуськаліем», дзе па-ранейшаму не спыняюцца рэпрэсіі супраць працоўных.

    – Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі замежным СМІ: Bild (Германія), Zeit (Нямеччына), Al Jazeera, Gazeta Wyborcza (Польшча). Таксама яна пагутарыла з украінскім журналістам Дзмітрыем Гардонам і беларускімі выданнямі – Stolin.by і «Брестская газета».

    – Франак Вячорка адказаў на самыя папулярныя пытанні з чат-бота Офіса @AskOffice_Bot. Сярод іх – пытанні пра вакцыны, пратэсты і рэабілітацыі палітвязняў.

    – Кіраўнік Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч выступілі перад брытанскімі заканадаўцамі, праінфармавалі пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і заклікалі працягнуць намаганні па ціску на рэжым і аказанні падтрымкі палітвязням у Беларусі. Абмяркоўваўся таксама магчымы візіт Святланы Ціханоўскай у Вялікабрытанію.

    – Ціханоўская выступіла на дыскусіі, арганізаванай літоўскім прадстаўніцтвам у АБСЕ і Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам. Там абмяркоўваўся запуск міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

    – Кавалеўскі прыняў удзел у брыфінгу па Беларусі, арганізаваным дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Марсі Каптур пры падтрымцы Кааліцыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў ЗША. У выніку былі прадметна абмеркаваныя меры, якія ЗША могуць прыняць для ўзмацнення ціску на рэжым, у тым ліку, эканамічныя санкцыі, падтрымка рэпрэсаваным і грамадзянскай супольнасці Беларусі, пытанні энергетычнай бяспекі нашай краіны. Абмяркоўваліся таксама перспектывы і падрыхтоўка візіту Святланы Ціханоўскай у ЗША.

    – Святлана правяла гутарку з Фондам культурнай салідарнасці на тэму кампаніі па выключэнні НДТРК з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

    – Міжнародная група офіса Ціханоўскай правяла анлайн- і афлайн-сустрэчы з дыпламатамі і прадстаўнікамі ўрадаў Германіі, Польшчы, Фінляндыі, Партугаліі, а таксама Еўракамісіі. Абмяркоўваліся вакцыны для беларусаў, міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і трыбунал, дапамога грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць рэжыму.

    Апошнія навіны