• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх, хто сёння адзначае Вялікдзень

    02 мая, 2021

    «Для нас з Сяргеем Вялікдзень заўсёды быў вельмі важны. Мы адзначалі яго ўсёй сям'ёй. У гэтым годзе мы не можам сустрэцца і павіншаваць адно аднаго. Нас, як і многія беларускія сем'і, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас убачылі, што мы не адны. Блізкія і далёкія, знаёмыя і незнаёмыя беларусы прыйшлі на дапамогу адно аднаму. І мы па-сапраўднаму адчулі, што наш народ – адна вялікая сям'я. І я ўпэўненая, што гэтую салідарнасць мы пранясем праз усе выпрабаванні і захаваем яе пасля нашай агульнай перамогі.

    Вялікдзень – яшчэ адна цудоўная нагода напісаць палітвязням, ахвяраваць на тую ініцыятыву, якая вам здаецца карыснай. Нікому не ўдасца загнаць нас у катакомбы, калі толькі мы самі на гэта не пагодзімся. Ужо зараз сваёй настойлівасцю, надзеяй і цярпеннем беларусы мяняюць сваю краіну і выклікаюць павагу ва ўсім свеце. Дзевяць мільёнаў чалавек немагчыма спыніць.

    Хрыстос уваскрос!».

    Апошнія навіны