Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Серыяй аўкцыёнаў Sports for Ukraine Трыбуна сабрала для Украіны больш за 100 000 даляраў – якія адразу былі ператвораныя ў рэальную дапамогу краіне і канкрэтным украінцам, якія апынуліся ў бядзе з-за вайны. Яны працягваюць выдатным наборам лотаў ад Андрэя Шаўчэнкі, Аляксандра Зінчанкі і ўсіх-ўсіх топаў «Манчэстэр Сіці», Віталя Клічко і многіх-многіх іншых.
- Беларусы Вільні прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку Украіны (на фота).
- Беларусы Беластока правялі таварыскі матч салідарнасці з палітзняволеным футбалістам «Крумкачоў» і журналістам «Трыбуны» Аляксандрам Івуліным.
- Працягваецца візіт Святланы Ціханоўскай у Латвію. У час першага дня яна сустрэлася з кіраўніком МЗС, мэрам Рыгі, дэпутатамі парламента і прэм'ер-міністрам. На ўсіх сустрэчах Святлана Ціханоўская гаворыць пра падтрымку беларусаў.
- 99% беларусаў Польшчы не падтрымліваюць рэжым, 94% беларусаў Польшчы падтрымліваюць Украіну ў вайне, 83% дапамагаюць украінцам. Гэтыя і іншыя факты апублікаваныя ў даследаванні «Беларусы Польшчы: стаўленне да вайны, дапамога Украіне, дыскрымінацыя». Больш падрабязна тут.
- У Карэі прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі прадстаўнікамі беларускіх прафсаюзаў.
- Святлана Ціханоўская выступіла ў парламенце Латвіі: «У Беларусь вярнуўся сталінскі тэрор».
- Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з дарадцам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам. Яны абмеркавалі працяг і атрыманне новага дазволу на часовае пражыванне, а таксама перспектывы атрымання легальнага статусу беларусамі, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў на тэрыторыі Украіны.
- Беларусы Даніі і фонд «ŻYVI» сабралі ежу і бытавую хімію для беларусаў ва Украіне.
#непадпарадкаванне
- Полк Кастуся Каліноўскага заклікаў беларусаў, у якіх не атрымалася далучыцца да вайсковага аб'яднання, далучацца да шэрагаў тэрытарыяльнай абароны і «народнага апалчэння» ў Беларусі.
- Наталля Дуліна апублікавала памятку, у якой дзеліцца перажытым падчас 4 затрыманняў і сутак досведам. Яна расказвае, навошта патрэбная агалоска, як праходзіць затрыманне і спектакль пад назвай «суд». Нядаўна Наталлю Дуліну затрымалі пяты раз.
- Беларусы Чкалаўскага правялі пікет у падтрымку Украіны.
- Партызаны Віцебска ўпрыгожылі горад стыкерамі з нацыянальным сцягам.
- Беларусы Бараўлянаў выйшлі на акцыю, каб сказаць: яны ведаюць, хто вораг Беларусі.
- Мінчане Лошыцы падтрымалі Украіну.
- Беларусы Чыжоўкі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 8 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 8 чэрвеня: тэма «ўкраінскага збожжа» не сыходзіць з галоўных палосаў дзяржСМІ. У сітуацыю з экспартам украінскага збожжа «падвязваюцца» санкцыі супраць экспарту беларускіх калійных угнаенняў.
#інфармацыйныфронт
- «Честные люди» працягваюць «прарыў плаціны» дзяржаўнай інфазавесы. На гэты раз яны разам з Аляксандрам «Маляванычам» Ждановічам выпусцілі падрабязны і дынамічны відэадапаможнік па абясшкоджванні прапаганды «з нуля».
- Валанцёры Офіса Ціханоўскай падрыхтавалі цыкл інструкцый па бяспецы. У гэтай яны распавядаюць пра тое, як засцерагчы сябе з дапамогай VPN.
- Новы выпуск газеты «7 чижей»: у ім расказваецца пра акцыі падтрымкі беларусаў, гісторыя палітвязня Дзяніса Кучынскага, думкі Святланы Ціханоўскай пра нашую будучыню і інш.
- Дарадца Зяленскага Аляксей Арастовіч апублікаваў пост любові да беларусаў: «Мноства беларусаў дапамагае нам у вайне з Расіяй. Шмат беларусаў дапамагае нам разведдадзенымі. Вывядзенне са строю чыгуначнай інфраструктуры на тых участках, дзе ішлі пастаўкі расійскага ўзбраення, адыгралі значную ролю ў абароне Кіева».
#BelarusWithUkraine