Міжнародная арганізацыя ўжо год праводзіць кампанію падтрымкі незалежных беларускіх журналістаў.
Ціханоўская і прадстаўнікі «Рэпарцёраў без межаў» абмеркавалі, як:
– запусціць міжнародныя крымінальныя працэсы па рэпрэсіях рэжыму супраць журналістаў;
– арганізаваць мерапрыемства па свабодзе прэсы ў Беларусі, куды маглі б быць запрошаныя міжнародныя палітыкі, чыноўнікі, прадстаўнікі медыя для ацэнкі сітуацыі ў краіне;
– павялічыць дапамогу для свабодных беларускіх медыя, вымушаных рэлакавацца ў суседнія краіны. Важна, каб яны маглі працягваць працу для свабоднай Беларусі.