• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі візіту ў ЗША, Канферэнцыя беларусаў свету, ліст у ААН. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 сакавіка – 1 красавіка 2023

    02 красавіка, 2023

    Канферэнцыя беларусаў свету. 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету ІІ, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай. Больш інфармацыі на сайце –  https://bydiaspora.net/. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніцаў абмежаваная, таму прапануем дасылаць вашыя заяўкі ўжо цяпер: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8

    Саміт за дэмакратыю. Разам з Наталляй Пінчук, жонкай Алеся Бяляцкага, Святлана Ціханоўская выступіла на Саміце за дэмакратыю, арганізаваным прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пазней Джо Байдэн у сваім выступе згадаў беларусаў.

    Візіт у ЗША. Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у ЗША і запісала відэа, у якім распавяла пра тое, як прайшоў візіт у Вашынгтон і якія вынікі. У апошнія дні візіту Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джэйкам Саліванам і з дыпламатамі 35 краінаў.

    Слуханні ў Радзе Бяспекі ААН. Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Раду Бяспекі ААН «Пра размяшчэнне расійскіх ядзерных сілаў на тэрыторыі Беларусі». Ліст быў перададзены ўсім удзельнікам паседжання 31 сакавіка і далучаны да пратаколу.

    Сустрэча з міністаркай замежных справаў Францыі. Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных справаў Францыі Катрын Калону і прапанавала ​вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН.

    Супрацоўніцтва з ПАРЕ. Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам ПАРЕ, які рыхтуе даклад на тэму «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». 

    Салідарнасць з палітвязнямі. 30 сакавіка Святлана Ціханоўская сустрэлася з жонкай Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца за кратамі. Таксама ​Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманне сына дарадцы па міжпарламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі.

    Размовы з беларусамі. У пятніцу, 31 сакавіка, Святлана Ціханоўская правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    Праязны дакумент у Польшчы. З чэрвеня 2023 года беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент бясплатна. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала змены, унесеныя ў заканадаўства Польшчы аб выдачы праязнога дакумента гэтай краіны.

    Адукацыйныя магчымасці для беларусаў. Каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Новы выпуск дайджэста па спасылцы

    Таксама Святлана Ціханоўская пракаментавала візіты прапагандыстаў з лекцыямі ў беларускія ўніверсітэты: «Прапагандысты ва ўніверсітэтах – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна».

    Новая Беларусь. Святлана Ціханоўская распавяла беларусам пра дадатак Новая Беларусь і пра тое, што там можна знайсці. Усталяваць можна тут: Android, iOS.

    «Сны аб Беларусі». Па запрашэнні ініцыятывы Разам Святлана Ціханоўская наведала пастаноўку «Сны аб Беларусі». Спектакль «Сны аб Беларусі» ўжо ў адкрытым доступе, вы можаце паглядзець яго па спасылцы: https://youtu.be/0FT5do87hUw

    Экспертная дыскусія. 30 сакавіка прайшоў вебінар, арганізаваны даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі, на тэму «Рэпрэсіі і культурны супраціў: як дапамагаць беларусам змагацца з культурным прыгнётам?». Удзел у вебінары бралі Аліна Коўшык, Таццяна Астроўская, Юлія Цімафеева, Сяргей Будкін.

    Медыі. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Fox News (ЗША, Міжнароднае), CNN (Міжнароднае), The Christian Science Monitor (ЗША), Belfer Center (ЗША).

    Апошнія навіны