• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прапагандысты ва ўніверсітэтах – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна

    28 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Днямі я ўбачыла навіну пра тое, як прапагандысты прыязджалі з лекцыямі ў беларускія ўніверсітэты. Упэўненая, іх жаданне гаварыць з маладым пакаленнем асабіста – не ад вялікай любові да перадачы ведаў. Проста моладзь не глядзіць тэлевізар і агароджаная ад іх патоку хлусні. Шкада, што замест карыснай лекцыі студэнты атрымалі чарговую порцыю хлусні. Гэтая сітуацыя – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна.

    Каго запрашаюць чытаць лекцыі ва ўніверсітэты па ўсім свеце? Гэта заўсёды аўтарытэтны чалавек і прафесіянал у сваёй сферы. Гэта можа быць Нобелеўскі лаўрэат або СЕО буйной тэхналагічнай кампаніі, вядомы вучоны або філантроп.

    Сумна, што самыя карысныя лекцыі ў Беларусі зараз можна пачуць у турмах, таму што сярод палітзняволеных абсалютная большасць – аўтарытэтныя і разумныя беларусы, інтэлектуальная эліта і сапраўдны скарб нашай нацыі. У той час як па ўніверсітэтах катаюцца тыя, хто без абразаў апанента не зможа сфармуляваць нават адзін сказ.

    Мяне радуе тое, як рэагуюць на «гасцей» студэнты. Яны задаюць пытанні, якія паказваюць: новае пакаленне ўмее думаць самастойна, а не па метадычцы кіраўніка. І нават калі ўсе кафедры будуць запоўненыя ідэолагамі, сілавікамі і прапагандыстамі, – спыніць прагрэс у іх не атрымаецца. Студэнты толькі пасмяюцца і за пару хвілінаў знойдуць праўду – у тых крыніцах, якія сапраўды заслугоўваюць даверу».

    Апошнія навіны