Сёння Святлана Ціханоўскі правяла сустрэчы з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў Бэнам Кнапенам, Даніі – Епэ Кофадам, Польшчы – Збігневам Раў, Ісландыі – Тордыс Колбрун Р. Гільфадотыр, італьянскім віцэ-міністрам Бэнедэта Дэла Вядова, міністаркай міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Мацільдай Эркранс. Суразмоўцы запэўнілі Ціханоўскую, што краіны працягнуць палітыку падтрымкі беларусаў і непрызнанні рэжыму.
Учора ў АБСЕ і на сённяшніх сустрэчах беларуская лідарка прадставіла партнёрам адзіную пазіцыю дэмакратычных сілаў па абвешчаным «рэферэндуме»: ператварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму, зрабіўшы бюлетэні нядзейснымі. Таксама Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць «рэферэндум» і яго вынікі, якія абвесціць рэжым у выпадку правядзення.