• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская заклікала кіраўнікоў МЗС краін ЕС увесці санкцыі, аб’явіць план дапамогі і правесці канферэнцыю з прадстаўнікамі дэмсіл і рэжыму

    04 мая, 2021

    З боку ЕС ёсць прынцыповае рашэнне наконт увядзення чацвёртага пакета санкцый: ён будзе прыняты паміж 10 траўня і 17 чэрвеня. На пасяджэннях у гэтыя дні беларускае пытанне пастаўлена на парадак дня. І зараз ідзе праца над тым, каб спіс быў максімальна шырокім. У сувязі з працягам гвалту і рэпрэсій у Беларусі Святлана Ціханоўская накіравала ліст міністрам замежных спраў краін ЕС і старшыням камітэтаў па міжнародных адносінах парламентаў дзяржаў-чальцоў ЕС.

    Цытуем галоўныя пункты гэтага ліста:

    1. «Я заклікаю вас да ўвядзення новых адрасных санкцый у дачыненні да шырокага спісу асоб, вінаватых у парушэннях правоў чалавека, а таксама груп і кампаній, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Санкцыі – гэта адзін з нямногіх дзейсных і эфектыўных адказаў Захаду на дзеянні рэжыму. І дзейнічаць трэба хутчэй».

    2. «Я прапаную правесці міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл, нацыянальных урадаў, парламентаў і груп грамадзянскай супольнасці з ЕС, Расіі, ЗША і Вялікабрытаніі. На канферэнцыю варта запрасіць і прадстаўнікоў рэжыму. Бо крызіс павінен быць вырашаны мірным шляхам з дапамогай інклюзіўнага дыялогу. Менавіта ён павінен прывесці да новых прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе. І вельмі важна, каб усе палітычныя зняволеныя і затрыманыя былі вызваленыя і рэабілітаваныя».

    3. «Я заклікаю вас ператварыць салідарнасць у абавязальніцтва, абвясціўшы і апублікаваўшы Усёабдымны план дапамогі ЕС для Беларусі».

    «Я ведаю, што многія еўрапейскія краіны праходзілі той шлях, які зараз праходзіць Беларусь. І гэты шлях будзе нашмат прасцей, калі нам не давядзецца ісці ў адзіночку».

    Апошнія навіны