Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Давосе з Тэрэзай Хатсан, якая з’яўляецца віцэ-прэзідэнткай Microsoft па карпаратыўнай адказнасці і тэхналогіях і курыруе праграму Democracy Forward у Microsoft. У межах гэтай праграмы некаторыя беларускія медыі і журналісты атрымалі дапамогу і праграмнае забеспячэнне.
Яны абмеркавалі:
– бясплатныя падпіскі на прадукты Microsoft для незалежных рэдакцый (Teams, MS Office);
– інструменты для бяспекі і абыходу блакаванняў, у тым ліку доступ да воблачных сэрвісаў;
– супрацоўніцтва з праектам Microsoft «Election Guard» у галіне выбараў;
– юрыдычнае суправаджэнне і кансалтынг для беларускіх медыяў.
Microsoft падтрымлівае і будзе падтрымліваць беларускую мову на сваіх платформах, а беларускія грамадзяне будуць мець доступ да сэрвісаў Microsoft.
Офіс Святланы Ціханоўскай ужо ўсталяваў працоўныя кантакты з кампаніямі Google, TikTok, Meta i Microsoft. У выніку гэтай супрацы блакуюцца прапагандысцкія каналы, выдаляюцца пакаянныя відэа, былі ўзноўленыя акаўнты арыштаваных медыяў і журналістаў, вядзецца праца па пашырэнні беларускай мовы на сацыяльных платформах.